“ВітЭн” перамог гамяльчан
Віцебская каманда па міні-футболе “ВітЭн” правяла перадапошнюю хатнюю сустрэчу гэтага чэмпіяната. У гасцях у віцяблян пабываў гомельскі “БТЭУ”. Лідыруючы пасля першага тайма, гамяльчане саступілі гаспадарам 2:1.
Да завяршэння спаборніцтва “ВітЭну” засталося правесці некалькі тураў. І, па ўсёй верагоднасці, наш клуб фінішуе чацвёртым. Каму дастанецца золата гэтага розыгрышу, пакуль незразумела. Лідар чэмпіяната – “Лідсельмаш”, мае 69 ачкоў, а сталічны “МАПІД” – 68. Замыкае тройку мацнейшых яшчэ адзін гомельскі клуб – “БЧ” – з 60 ачкамі.