Працуе выстава Віктара Андросава

Персанальная выстава знакамітага прадстаўніка віцебскай рэалістычнай школы жывапісу, члена Беларускага саюза мастакоў Віктара Андросава працуе ў Цэнтры сучаснага мастацтва ў Віцебску. Яна прымеркавана да 70-годдзя мастака і 40-годдзя яго творчай дзейнасці.
На юбілейнай выставе прадстаўлена больш за 60 работ, створаных мастаком у розныя перыяды творчага шляху - ад самых ранніх да палоцен нядаўніх гадоў. Сярод іх пейзажы, нацюрморты, партрэты знакамітых землякоў, жаночыя вобразы. Мастак захаваў на сваіх палотнах прыгажосць прыроды Віцебскага краю – Палесся, дзе прайшло яго дзяцінства, Браслаўшчыны, Ушаччыны.
Выпускнік інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна пры Акадэміі мастацтваў СССР, В. Андросаў прыехаў у Віцебск у 1969 годдзе, і з таго часу наш горад стаў для яго другой радзімай. В. Андросаў працаваў у абласных мастацка-вытворчых майстэрнях горада, затым
выкладаў на мастацка-графічным факультэце ВГПІ.
Сакавітыя, радасныя колеры работ Андросава, напэўна, бяруць вытокі ў Грузіі, дзе нарадзіўся мастак. А лірычнасць і дабрыня яго пэндзаля, мабыць, наработана за годы жыцця ў краіне блакітных азёр і белых бяроз.
Андросаў захаваў на сваіх палотнах класічныя гістарычна значныя для культуры радзімы вобразы – А. Пушкіна, У. Высоцкага, Я. Коласа, а таксама найбольш важныя для гісторыі народа з'явы - Велікую Айчынную вайну, Чарнобыльскую трагедыю. Таму гэтая выстава ў некаторым родзе, летапісная (як для мастака, так і для краіны), творчы шлях мастака тут прадстаўлены ў сваім развіцці.
Віктар Аляксандравіч - незвычайна працаздольны чалавек. Ён удзельнік Міжнароднага пленэра ў г. Тураве, пленэра, прысвечанага Хруцкаму, што праходзіў на Браслаўшчыне, Ушачшскага пленэра, шматлікіх абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных (у гады існавання СССР) і міжнародных выставак. Працуе ў розных жанрах - партрэт, нацюрморт, тэматычная карціна. Але партрэтны жанр – любімы жанр мастака. "Трэба зацікавіцца асобай чалавека, каб напісаць добры партрэт, - ліча В. Андросаў, - таму што галоўнае – перадаць яго ўнутрані свет".
В. Андросаў, прайшоўшы акадэмічную школу малявання і жывапісу, застаёцца верным класічнаму метаду ў мастацтве.

Меткі:

Чытайце яшчэ