У наступныя выходныя Віцебск адзначыць Дзень горада: праграма свята
Праз тыдзень, з 23 па 25 чэрвеня, Віцебск будзе шырока гуляць свой дзень нараджэння. У святочнай праграме – процьма культурных, забаўляльных, музычных, спартыўных, духоўных імпрэз. З іх некаторыя пройдуць упершыню, як, напрыклад, купальскія забавы ў “Залатым коле Віцебска “Дзвіна”, канцэрты званароў і класічнай музыкі каля Успенскага сабора.
Раім таксама схадзіць на ўжо традыцыйныя відовішчы – водна-спартыўнае свята на Дзвіне і свята сярэднявечнай культуры ў парку Мазурына.
Стала ўжо традыцыяй адкрываць у Дзень горада новыя мемарыялы – на гэты раз у Віцебску ўшануюць памяць авіятараў 339-га палка і вязняў былога канцэнтрацыйнага лагера «5-ы Полк».
Падаецца, што многім нашым чытачам будзе цікавая выстава архітэктурных праектаў “Будучае роднага горада”, якая пройдзе ў першы дзень свята.
Прапануем вам праграму святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 1038-й гадавіне заснавання Віцебска:
23 чэрвеня, субота
плошча Перамогі
11.00 – урачыстае адкрыццё свята «З днём нараджэння, любімы горад!». Святочны парад
11.00-16.00 – выстава рэтрааўтамабіляў
12.00-19.00 – канцэрты творчых калектываў і самадзейных артыстаў з прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый Віцебска
20.00 – канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам папулярных беларускіх выканаўцаў (падарунак Віцебску ад кампаніі МТС)
22.30 – святочны феерверк
вуліца Гагарына (раён «Журжава»)
12.30 – урачыстае адкрыццё памятнага знака авіятарам 339-га палка
плошча Свабоды
12.00-19.00 – канцэрт-прэзентацыя нацыянальных культур “Віцебск – наш агульны дом”
вуліцы Пушкіна – Талстога – Суворава; вуліца Крылова – акцыя “Вуліца ведаў і талентаў”
11.00-18.00 – свята кнігі (выстава кніг, прэзентацыя бібліятэк горада, сустрэча з паэтамі і пісьменнікамі Віцебска);
Усе наступныя імпрэзы таксама з 11.00 да 18.00:
прэзентацыя турыстычных паслуг;
канцэрт народнай музыкі «Грай, гармонік, звіні, прыпеўка»;
«Беларускі куток» запрашае на «Віцебскі каравай»;
выстава архітэктурных праектаў “Будучае роднага горада”
прэзентацыя друкаваных выданняў і электронных СМІ;
выстава-кірмаш «Віцебскі вернісаж»;
пленэр юных мастакоў;
канцэрт класічнай музыкі «Сустрэча з цудоўным святлом музыкі»
18.00-20.00 – подыум моды «Фарбы лета»
вуліца Леніна (ад прыпынку “Ратуша” да кавярні “Аўрора”)
10.00-17.00 – выстава-продаж прадукцыі прадпрыемстваў Віцебска, музычна-забаўляльная праграма
вуліца Леніна (каля Летняга амфітэатра)
10.00-17.00 – кірмаш мёду
вуліца Замкавая
10.00-18.00 – выстава-прэзентацыя паслуг прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання
вуліца Багдана Хмяльніцкага
10.00-18.00 – выстава-прэзентацыя відаў дзейнасці і паслуг устаноў аховы здароўя «Алея здароўя»
культурна-гістарычны комплекс «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна»
11.00-16.00 – культурна-забаўляльная праграма “Віцебск – васільковая планета”; літаратурна-музычная кампазіцыя; купальскія забавы; выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
парк Мазурына
13.00-17.00 – дзіцячае свята «Пад ветразем мары»
Віцебская абласная філармонія
18.00 – гала-канцэрт артыстаў філармоніі «Віват Віцебск!»
пляцоўка каля Свята-Успенскага кафедральнага сабора
10.00-17.00 – праваслаўная выстава
20.00 – канцэрт класічнай музыкі «Вячэрняя сімфонія»
24 чэрвеня, нядзеля
плошча Перамогі
11.00 – свята газеты «Витьбичи», конкурсы для чытачоў
13.30 – свята, прысвечанае 20-годдзю тэлерадыёкампаніі «Скиф» і 10-годдзю газеты «Витебский проспект»
15.00 – канцэртна-забаўляльная праграма навучальных устаноў горада «Нам працягваць гісторыю»
20.30-22.00 – канцэртна-забаўляльная праграма, моладзевая дыскатэка "Мы любім свой горад"
набярэжная Заходняй Дзвіны каля плошчы Перамогі
19.00 – водна-спартыўнае свята "З вараг у грэкі... Эстафета часу"
плошча Свабоды
11.00-16.00 – канцэрт творчых калектываў і выканаўцаў гарадоў-партнёраў, гасцей горада "Віцебск вітае сяброў"
16.00-18.00 – танцавальна-забаўляльная праграма ў стылі «рэтра» ў старым парку каля фантана
вуліцы Пушкіна, Талстога, Суворава; вуліца Крылова – акцыя “Вуліца тэатра, музыкі і жывапісу”
11.00-17.00 – выступ удзельнікаў тэатральных калектываў, акцёраў драмтэатра імя Я.Коласа і тэатра “Лялька”
Усе наступныя імпрэзы таксама з 11.00 да 17.00:
прэзентацыя турыстычных паслуг;
выстава-кірмаш «Віцебскі вернісаж»;
пленэр юных мастакоў;
выстава маментальнага партрэта «Жыццё горада ў асобах віцяблян»;
канцэртныя праграмы
пляцоўка каля Свята-Успенскага кафедральнага сабора
10.00-17.00 – праваслаўная выстава
12.00-15.00 – канцэрт званароў
вуліца Леніна (ад прыпынку “Ратуша” да кавярні “Аўрора”)
10.00-17.00 – выстава-продаж прадукцыі прадпрыемстваў Віцебска
вуліца Леніна (каля Летняга амфітэатра)
10.00-17.00 – кірмаш мёду
вуліца Замкавая
10.00-18.00 – выстава-прэзентацыя паслуг прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання
культурна-гістарычны комплекс «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна»
11.00-16.00 – культурна-забаўляльная праграма “Віцебск – васільковая планета”; канцэрт «Мой любімы горад»; выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
парк Мазурына
14.00-17.00 – свята сярэднявечнай культуры «На скрыжаванні стагоддзяў»
25 чэрвеня, панядзелак
канцэртная зала "Віцебск"
10.00 - 15.00 – інвестыцыйны форум
11.00 – урачыстае адкрыццё інвестыцыйнага форуму
плошча Перамогі
12.30 – ускладанне вянкоў, кветак да манумента воінаў-вызваліцеляў
вуліца Цітова
13.00 – адкрыццё помніка «Набат-звон» на месцы былога канцэнтрацыйнага лагера «5-ы Полк»
Летні амфітэатр
17.00 – урачыстае пасяджэнне і святочны канцэрт, прысвечаныя святу горада «Віцебску – 1038!»
Мерапрыемствы ў парках, скверах, на вуліцах, ва ўстановах культуры:
23 чэрвеня, субота
парк Пераможцаў
11.00-16.00 – канцэрты, паказальныя выступленні спартсменаў, гульнявыя і забаўляльныя праграмы «Музычна-спартыўны калейдаскоп», праца атракцыёнаў
Прывакзальная плошча, пляцоўка каля Палаца творчасці дзяцей і моладзі Віцебска
11.00-13.00 – канцэрт, выстава-продаж
парк Чыгуначнікаў
12.00-14.00 – спартыўна-мастацкае свята Чыгуначнага раёна
мікрараён Білева
12.00-16.00 – канцэртна-забаўляльная праграма “Астравок вясёлых фарбаў”
сквер каля КДЦ«Першамайскі»
13.00-15.00 – народнае гулянне, канцэрт, танцавальна-забаўляльная праграма
пляцоўка па вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў (каля школы мастацтваў №3)
16.00-18.00 – літаратурна-музычная праграма, конкурс малюнка на асфальце, выстава навучэнцаў школы
Віцебская абласная бібліятэка
16.00 – літаратурны вечар “Аўтапартрэт на фоне горада”
музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва”
17.00 – «Genius loci. Партрэт горада-2012». Адкрыццё выставы «Маляўнічы экватар»
пасёлак Руба
22.00 – святочная клубна-гульнявая праграма “Мы – беларусы”
24 чэрвеня, нядзеля
парк Пераможцаў
12.00-16.00 – канцэрты, паказальныя выступленні спартсменаў, гульнявыя і забаўляльныя праграмы «Музычна-спартыўны калейдаскоп», праца атракцыёнаў
парк Чыгуначнікаў
12.00-14.00 – культурна-спартыўная праграма для дзяцей і падлеткаў Чыгуначнага раёна «Цудоўны свет дзяцінства»
Прывакзальная плошча, пляцоўка каля Палаца творчасці дзяцей і моладзі Віцебска
11.00-13.00 – канцэртная праграма «Крыніца»; выстава-продаж
стадыён СШ №2
11.00-13.00 – спартыўныя спаборніцтвы “Малыя “алімпійскія” гульні”
У праграме свята магчымы змены, пра якія арганізатары абяцаюць дадаткова паведаміць.