Марачкін, Колас, Бураўкін і Голубеў прыедуць у Віцебск
Цікавая сустрэча запланавана на заўтра, 20 чэрвеня, у віцебскім “Еўрапейскім клубе”, што знаходзіцца на вуліцы Сенненскай, 5. Тут выступяць прадстаўнікі Рады інтэлігенцыі Беларусі – вядомы мастак Алесь Марачкін, паэт Генадзь Бураўкін, кінарэжысёр і педагог Уладзімір Колас, гісторык і палітык Валянцін Голубеў.
Пачатак сустрэчы а 18-й. Тэлефоны для даведак: 27-23-39, мабільныя 8-029-6513253, 8-029-5173253, 8-029-7110898