Калядныя гастролі
З вялікім поспехам выступіў на абласным Калядным свяце, якое праходзіла ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску, народны калектыў Полацкага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур – камерны хор “Спадчына” пад кіраўніцтвам Ноны Котавай. Зараз калектыў працягвае гастрольныя Калядныя выступленні па Віцебскай вобласці.
Паводле газеты “Полацкі веснік”