“Універсітэт” – “Ніва”: апошні бой
У апошнім туры нацыянальнага першынства па футболе вышэйшай лігі сярод жаночых каманд на шосты радок у турнірнай табліцы пртэндавалі адразу дзве каманды – наш “Універсітэт” і гродзенская “Ніва”. Учора названыя дружыны аспрэчылі гэтае месца.на віцебскім сінтэтычным газоне.
Нашым дзяўчатам трэба была толькі вікторыя. “Ніву” задавальняла нічыя. Жаданага выніка наш клуб не дасягнуў – матч завяршыўся нічыёй (0:0), хоць “Універсітэт” і быў блізкі да перамогі.
Адзіны небяспечны момант ля брамы віцебскага клуба ўзнік у другім тайме: суперніца віцяблянак прабівала ў пусты вугал варот, але сваю каманду выратавала паўабаронца Аксана Клыкоўская, якая кінулася пад удар.
Пасля фінальнага свістка госці трыумфавалі. А ў некаторых з нашых дзяўчат былі слёзы на вачах.