Тры полацкія творчыя калектывы атрымалі прэміі Віцебскага аблвыканкама
За дасягненні ў галіне культуры і мастацтва прэмі абласнога выканаўчага камітэтата прысуджаныя: у намінацыі «Лепшы раённы метадычны цэнтр» прэмія ў памеры 40 базавых велічынь Полацкаму раённаму метадычнаму цэнтру (дырэктар Жана Ягораўна Чарняўская), у намінацыі «Лепшы Цэнтр, Дом рамёстваў» прэмія ў памеры 45 базавых велічынь Полацкаму гарадскому Цэнтру рамёстваў і нацыянальных культур (дырэктар Марыя Усцінаўна Бабко), у намінацыі «Лепшая дзіцячая бібліятэка» прэмія ў памеры 40 базавых велічынь дзіцячай бібліятэцы імя Л.Талстога г.Полацка (загадчыца Наталля Станіславаўна Каранеўская).