У віцебскай СШ №40 існуе праваслаўны клас

У віцебскай СШ №40 тры гады таму створаны праваслаўны клас. Тут займаецца 19 чалавек, чацвёра з якіх – дзеці святароў. Навучальная праграма ў ім не адрозніваецца ад звычайнай. Ёсць толькі адзін спецыяльны прадмет – “Асновы праваслаўнай культуры”. На ім дзеці даведваюцца аб хрысціянскіх святах, жыцці святых, слухаюць духоўную музыку, малююць. Раз на тыдзень да іх прыходзіць святар.А ўсё пачалося з таго, што вучні сённяшняга 4 “А” у дашкольным узросце наведвалі нядзельную школу пры Свята-Георгіеўскім храме і праваслаўную групу садка №14. Калі ж надыйшоў час сядаць за парты, іхнім бацькам і прыйшла ідэя стварыць праваслаўны клас у школе №40.
Да святаў дзеці разам са сваёй настаўніцай рыхтуюць канцэрты, тэатралізаваныя відовішчы, на якія запрашаюць вучняў з іншых класаў. 4 “А” клас неаднаразова ўдзельнічаў ў разнастайных праваслаўных фестывалях. Летам дзеці адпачываюць у праваслаўным лагеры “Дружба” пад Віцебскам, ездзяць разам з бацькамі па святых месцах.

Меткі:

Чытайце яшчэ