У Віцебску пачалося будаўніцтва храма святой Таццяны

Храм святой пакутніцы Таццяны нездарма размесціцца побач з адным з вядучых віцебскіх ВНУ – тэхналагічным універсітэтам. Бо святая Таццяна здавён лічыцца заступніцай усіх студэнтаў. Доўгі час у горадзе ішоў збор ахвяраванняў вернікаў на будаўніцтва царквы ў гонар гэтай святой. І вось яно, нарэшце, распачалося. У мінулую пятніцу, 13 кастрычніка, падчас свайго візіту ў Віцебск будоўлю наведаў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі. Ён заклаў памятную капсулу з граматай у падмурак храма. Калі царкву дабудуюць, віцебскія студэнты, напэўна, будуць узгадваць пра святую не толькі 25 студзеня – у Таццянін дзень. У іх з’явіцца магчымасць заходзіць сюды і маліцца перад асабліва цяжкімі іспытамі ці якімі іншымі жыццёвымі выпрабаваннямі. Хутчэй за ўсё, частымі наведвальніцамі храма стануць і жыхаркі Віцебска, якіх завуць Таццянамі.

Меткі:

Чытайце яшчэ