“Вітгазэнэрга” – другі ў чэмпіянаце краіны па пляжным футболе
На гэтых выходных у пойме ракі Віцьба прайшлі апошнія баталіі VI першынства краіны па пляжным футболе сярод мужчынскіх каманд.
Віцебская каманда “Вітгазэнэрга” пад кіраўніцтвам Ігара Драздовіча фінішавала ў гэтым сезоне другой. Трэцяе месца - у мозырскага клуба “АРЗ”. Чэмпіёнам краіны ў трэці раз стала барысаўская дружына БАТЭ.
Лепшым бамбардзірам турніра стаў Руслан Пернай (БАТЭ). Лепшы гулец гэтага чэмпіяната - Алег Слауцін (БАТЭ). Лепшым варатаром спаборніцтва прызнаны галкіпер мозырскага клуба “АРЗ” Іван Пігулеўскі. Званне лепшага суддзі атрымаў Вячаслаў Калачынскі з Магілёва.
З 24 жніўня беларускія клубы ў Мозыры павядуць барацьбу за Кубак краіны. Жадаем поспехаў віцебскай камандзе!