Вынік станоўчы, але прыгожай гульні не атрымалася

Віцебскі футбольны клуб 21 верасня на сваім полі прымаў каманду «Бяроза-2010». Матч прайшоў без асаблівых галявых момантаў. Таму ў гэты халаднаваты суботні вечар нешматлікая віцебская публіка на трыбунах вымушана была сумаваць.

Нягледзячы на тое, што ў нашай каманды не ладзіцца гульня ў атацы, віцябляне ўсё ж такі здолелі атрымаць вікторыю з мінімальным лікам 1:0. Адзіны гол забіў на старце сустрэчы Яўген Шыдлоўскі.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі глаўком «Віцебска» Юрый Канаплёў адзначыў: “Сёння нам нельга было прайграваць. Можа, мы не так маляўніча гулялі. Але на ход матчу паўплываў хутка забіты гол. Потым каманда стала гуляць па выніку”.

Калі б “Віцебск” прайграў у гэтым паядынку, то быў бы вымушаны саступіць свой турнірны радок гасцям.

Меткі:

Чытайце яшчэ