“Вітэну” дастаўся складаны супернік
Сёння падчас лёсавання айчынныя міні-футбольныя дружыны даведаліся пра сваіх апанентаў па паўфіналу Кубка краіны.
Віцебскай камандзе “Вітэн” дастаўся лідар першынства - мінскі “Мапід”. У сёлетнім чэмпіянаце клубы сустракаліся ў 11-м туры, тады з розніцай у адзін мяч перамагла сталічная каманда.
У другім паўфінальным матчы згуляюць гомельскі “БЧ” і яшчэ адзін мінскі клуб -“Сталіца”. Першыя сустрэчы запланаваны на 11 і 12 студзеня, паўторныя - на 18 і 19 студзеня.