ХК “Віцебск” удзельнічае ў турніры ў Брэсце

Віцебская хакейная каманда з 16 па 18 красавіка возьме ўдзел у міжнародным турніры на прызы старшыні Брэсцкага гарвыканкама.

Акрамя пяці беларускіх клубаў у спаборніцтве возьме ўдзел чэшская дружына “ЧСК-Прага”. 16 і 17 красавіка каманды-ўдзельніцы правядуць стыкавыя матчы. “Віцебску” ў гэтыя дні належыць правесці паядынкі з наваполацкім “Хімікам-СКА”, “Лідай” і “ЧСК-Прага” (16 красавіка клуб з нашага горада правядзе дзве гульні).

У заключны дзень пройдуць матчы за 1-2, 3-4 і 5-6 месцы.

Меткі:

Чытайце яшчэ