Віцябчане могуць дапамагчы выхаванцам дзіцячых дамоў
Сацыяльную акцыю “Наша дабрыня патрэбна ім”, якую ў дапамогу дзіцячым дамам ініцыяваў аператар сотавай сувязі “БеСТ”, падтрымалі не толькі мінчане (акцыю першапачаткова збіраліся правесці толькі ў сталіцы), але і жыхары рэгіёнаў.
Таму геаграфія сацыяльнай акцыі пашырылася. Кіраўніцтва “БеСТ” прыняло рашэнне ўстанавіць спецыяльныя кантэйнеры для падарункаў у філіялах кампаніі ў некалькіх абласных цэнтрах краіны, у тым ліку ў Віцебску.
Усе жадаючыя віцябчане да 13 чэрвеня могуць прынесці падарункі для сірот па адрасе: Маскоўскі праспект, д. 66/1 (Цэнтр абслугоўвання “БеСТ”, праўда, зараз ён не прадстаўляе паслугі сувязі, бо знаходзіцца ў стане рэканструкцыі).