Распачаты збор сродкаў для помніка Васілю Быкаву
Мінула больш за дзесяць год па смерці Васіля Быкава, Народнага пісьменніка Беларусі, прызнанага класікам яшчэ пры жыцці. У чэрвені 2014 года спаўняецца 90 гадоў з дня яго нараджэння. Створана ініцыятыўная група па зборы сродкаў для ўзвядзення помніка В.Быкаву ў Віцебску.
Збудаванне помнікаў за народныя грошы – даўняя і добрая традыцыя беларусаў.
Ініцыятыўная група звяртаецца да жыхароў Віцебшчыны і ўсёй Беларусі, да грамадзян іншых краін з просьбай прыняць удзел у гэтай дабрачыннай акцыі. Нават нязначныя на першы погляд сумы, ахвяраваныя кожным з нас, дапамогуць сабраць неабходныя сродкі для стварэння помніка Васілю Быкаву.
Індывідуальныя і калектыўныя ахвяраванні неабходна пералічваць на спецыяльны рахунак:
№ 3015095280016, МФО 150801635 в филиале № 200 ОАО “АСБ “Беларусбанк”, г.Віцебск, у любым аддзяленні гэтага банка з паметкай “На помнік Быкаву”.
Народнаму пісьменніку — народны помнік.