Тры ўраджэнцы Віцебшчыны атрымалі прэмію “За свабоду думкі”
26 чэрвеня ўпершыню адбылася ўрачыстая цэрымонія ўзнагароджання прэміяй “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава. Наінантамі прэміі сталі патрыярх беларускай паэзіі Рыгор Барадулін, вядомы пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў і лідэр руху “Малады Фронт” Павел Севярынец — усе яны родам з Віцебскай вобласці.
Цэрымонія ўзнагароджання выдатных дзеячаў Беларусі прэміяй “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава прайшла ў вёсцы Бычкі ля музея-сядзібы Васіля Быкава.
Узнагарода заснаваная Аляксандрам Мілінкевічам і рухам “За свабоду”. У гэтым годзе яна ўручаецца ўпершыню і адразу тром намінантам, якіх абрала кампетэнтнае журы. Статуэтку, якую атрымалі выбітныя дзеячы Беларусі, зрабіў скульпратар Віктар Копач.