Паміж Віцебскам і Полацкам пусцілі хуткасны дызельны цягнік
У выхадныя хутчэй звычайнага можна даехаць па чыгунцы з Віцебска ў Полацк. Згодна новаму раскладу ў 15 гадзін 1 хвіліну з абласнога цэнтра адпраўляецца хуткасны дызельны цягнік.
На маршруце дызель робіць толькі два прыпынкі — у Шуміліне і Обалі. Курсуе хуткі цягнік па пятніцах, суботах, нядзелях і ў святочныя дні.