Фотафакт: У Віцебск прыляцелі снегіры
У Віцебску зараз можна назіраць адну з найпрыгажэйшых птушак Беларусі — снегіроў або, як іх яшчэ называюць па-беларуску, гілёў.
Снегіры добра заўважныя дзякуючы чырвонай афарбоўцы грудзей у самцоў (у самак яна буравата-шэрая). У Беларусі нешматлікі на гнездаванні від, адзначаецца ў большай колькасці ў час качовак і міграцый, а таксама на зімоўцы, калі прылятае да нас з поўначы.
Таксама на дрэвах побач з гілямі зараз можна ўбачыць зграйкі больш прывычных для горада драздоў-піскуноў, якіх яшчэ называюць драздамі-рабіннікамі. І сапраўды — яны аблюбавалі рабіны, дзе ласуюцца падмерзлымі ягадамі.