Андрэю Левінаву прапанавалі паўтарыць тэлевыступ
9 верасня акруговая камісія Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі №19 на паседжанні разгледзела скаргу кандыдата ў дэпутаты Андрэя Левінава на збоі з гукам падчас яго тэлевыступу.
Нагадаем, што тая частка выступу, у якой кандыдат заклікаў выбаршчыкаў прыйсці на ўчастак 28 верасня і ні ў якім разе не галасаваць датэрмінова, прайшла ў тэлеэфіры бязгучна.
Старшыня камісіі Іван Рыцько абвясціў, што телерадыёкампанія і Міністэрства сувязі праводзяць унутраведамасную праверку па ўстанаўлені прычын збою і вусна выявілі гатоўнасць прадубляваць выступ 12 верасня, паведамляе baj.by.
Кандыдат Левінаў з гэтай датай не пагадзіўся па прычыне парушэння прынцыпу роўных магчымасцяў. Астатнія кандыдаты мелі пяць сутак для апавяшчэння выбаршчыкаў аб трансляцыі выступу, а яму на гэта даецца толькі двое.
Крыніца: афіцыйны сайт ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.