ФК “Віцебск” разгромлены ў Мазыры

З буйным лікам віцебскія футбалісты сёння саступілі ў гасцях у мазырскай “Славіі”.

Да 77-й хвіліны матча гульня праходзіла з невялікай перавагай гаспадароў поля. Ну а потым віцебскіх аматараў футбола чакала нечаканае. У варотах віцебскага брамніка Зміцера Гушчанкі пабывала чатыры мячы запар! На 87-й хвіліне гульні "Славія" ўжо адчувала сябе вельмі камфортна (4:0) і здолела да канца паядынка захаваць свае вароты на замку.

Вось такі атрымаўся невясёлы футбольчык шостага тура для “Віцебска” і яго прыхільнікаў.

Меткі:

Чытайце яшчэ