Тэрмінова! Міліцыі паведамілі пра мінаванне ГЦК
Пляцоўка перад Гарадскім цэнтрам культуры Віцебска ачэплена. Будынак можа быць замінаваным Пра гэта паведамілі афіцэры міліцыі ўдзельнікам гульні «Што? Дзе? Калі?», якая павінна была распачацца ў 16.30.
У 16.20 да будынка тэрмінова падляцелі машыны МНС. Супрацоўнікі ГЦК разам з аматарамі інтэлектуальных гульняў эвакуяваныя на бяспечную адлегласць. На месяцы працуюць надзвычайныя службы. Карэспандэнт ННВ знаходзіцца на месцы здарэння.
17.20. У будынку працуе сапер з сабакам. Іх суправаджаюць супрацоўнікі міліцыі і асоба у цывільным.
18.20 Сапёры пакінулі будынак і разам з ратвальнікамі з'ехалі. Аднак у ГЦК застаецца міліцыя і знатакоў туды не пускаюць.