У Віцебску з’явіцца Першы музычны канал
Віцебск стане першым горадам, дзе ў тэлевізійным эфіры пачнецца вяшчанне Першага музычнага каналу.
Неўзабаве гэты канал, які пачаў сваю дзейнасць 1 сакавіка 2002 года ў Мінску, адзначыць сваё пяцігоддзе. Як піша “Музычная газета”, за гэты час ён “прайшоў шлях ад новага тэлевізійнага праекта да сур’ёзнага прадстаўніка інфармацыйнага рынку Беларусі”. Таму адзначыць юбілей канал хоча новым этапам развіцця – вяшчаннем у эфіры. Пасля Віцебска з’яўленне Першага музычнага чакаецца ў Магілёве.