Фотафакт: У Віцебск прыляцела чайка, акальцаваная ў Празе
Азёрную чайку (Chroicocephalus ridibundus), з кольцамі на абодвух лапках, удалося сфатаграфаваць у пачатку ліпеня на Віцьбе ў цэнтры Віцебска.
На адным з кольцаў добра бачны нумар “Z42A”, а вось падабрацца бліжэй каб разгледзіць надпіс на другім кольцы удалося толькі праз восем дзён пасля першага здымка. На ім аказалася “N. MUSEUM PRAHA ET06.342”.
Рэдакцыя “ННВ” звязалася з грамадскім аб’яднаннем “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, а тыя, у сваю чаргу, перадалі інфармацыю ў беларускі цэнтр кальцавання. Згодна адказу адтуль, сфатаграфаваную ў Віцебску азёрную чайку акальцавалі ў Празе 20 студзеня 2014 года.
У 2015 годзе яна залятала ў Германію І Польшчу, у Беларусі гэтую птушку назіралі ўпершыню, а ўвогуле гэтае назіранне стала 41-м.