ФК «Віцебск» праводзіць дабрачынную акцыю для 4-гадовай Жэні Батурэвіч
У суботу, 22 кастрычніка, у 14.00 на Віцебскім цзнтральным спартовым комплексе адбудзецца паядынак паміж футбольным клубам «Віцебск» і наваполацкім «Нафтанам».
Сродкі ад продажы білетаў пойдуць на лячэнне 4-гадовай Яўгеніі Батурэвіч, якая хварэе на саркому, паведамляе афіцыйны сайт ФК "Віцебск".
Нагадаем, у верасні віцебскія школьнікі збіралі грошы на лячэнне Жэні падчас дабрачынных акцый, прымеркаваных да Дня ведаў.