«Нафтан» і «Віцебск» разышліся мірам
Паўночнае супрацьстаянне - наваполацкага «Нафтана» і «Віцебска» - не вызначыла пераможцу.
Матч завяршыўся з нічыйным лікам (0:0). Такім чынам каманды з Віцебшчыны набралі свае першыя ачкі. Трэба адзначыць, што ў віцяблян і ў навапалачан пасля трох тураў у графе "забітыя мячы" значыцца нуль.
Галоўны трэнер «Віцебска» Сяргей Ясінскі пракаментаваў гульню падапечных так:
- Наша каманда цяпер у вельмі няпростай сітуацыі знаходзіцца: усяго адно ачко на старце сезона. Таму ёсць вялікія асцярогі заўзятараў, кіраўніцтва клуба, што мы не выйдзем са становішча. Сённяшняя гульня паказала, што каманда ў нас стойкая, трымае ўдар. Я не магу выказаць прэтэнзіі сваім футбалістам ні па адным крытэры, акрамя, вядома, адзінага, - рэалізацыі галявых момантаў. Мы іх стварылі дастатковую колькасць. Каб дамагчыся буйной перамогі, дастаткова было забіць хаця б адзін. Нам гэта не ўдалося, што і сапсавала ўражанне ад нядрэннай гульні. Супернік вельмі хуткі, на контратаках гуляў, але наша абарона спраўлялася. Былі вострыя эпізоды, але па-сапраўднаму галявых момантаў гаспадары не стварылі. У нас жа былі ўдары з блізкай дыстанцыі, у перакладзіну... Усё гэта ўсяляе аптымізм на будучыню. Думаю, наша каманда ў стане выправіць сітуацыю, футбалісты гараць жаданнем гэта зрабіць у бліжэйшых гульнях.