Пераможцу студэнцкага фестывалю рок-музыкі і бардаўскай песні ўзнагародзілі грашовым чэкам
У Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава 1 снежня прайшоў фестываль рок-музыкі і бардаўскай песні. Пераможцам стаў студэнт філфака Ігар Ягораў, якому ўручылі прыз - чэк на 250 тысяч рублёў.
Але чамусьці, нягледзячы на тое, што фестываль спалучаў розныя жанры - рок-музыку і бардаўскае мастацтва, узнагароду студэнцкі прафкам выдзеліў толькі адну. Яна і дасталася барду Ігару Ягораву. Фэст у ВДУ быў прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам, піша газета "Віцьбічы".