«Вітэн» выйшаў у 1/4 фінала Кубка Беларусі
23 снежня адбыліся матчы 1\8 фінала розыгрыша Кубка краіны па міні-футболе.
Аршанскі клуб «Вітэн» дома перайграў брэсцкі «Аматар» (5:1) і выйшаў у наступны раўнд спаборніцтва.
Пары чвэрцьфіналістаў выглядаюць так: «ВРЗ» – «Дарожнік»,
«Сталіца» – «БЧ», «Граніт» – «Ахова-Дынама», «Вітэн» – «Дынама-БНТУ».
Паядынкі ¼ пройдуць 29-30 снежня і 8 студзеня.