Сустрэча з краязнаўцам Аркадзем Падліпскім пройдзе ў абласной бібліятэцы
28 сакавіка ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбудзецца сустрэча са знакамітым краязнаўцам і журналістам Аркадзем Падліпскім, пачатак у 17:30.
Сустрэча прымеркаваная да цыклу мерапрыемстваў “Да 80-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці”. На імпрэзе краязнаўца прэзентуе серыю “Біяграфія віцебскага дома”, над якой ён зараз актыўна працуе.
Нагадаем, што Аркадзь Падліпскі за выданне гэтай серыі быў ушанаваны літаратурнай прэміяй імя Петруся Броўкі і званнем «Чалавек года Віцебшчыны».