Актывізм у чацвер

Цікавая заўвага: усе віцебскія праекты маюць нешта агульнае, і гэта не толькі накіраванасць на паляпшэнне гораду, але і дзеючыя асобы. “Творчыя чацверы” традыцыйна збіраюць выпускнікоў курса для мэнэджэраў “Віцебскі арнамент”, але дзверы заўсёды адчынены для актывістаў усіх узростаў.
Творчая сустрэча. Фота Алены Кутоўскай

Нават 60+, пацвярджае Васіль Мытніцкі, прадстаўнік ужо вядомага нам грамадскага аб’яднання. “На жаль, у наш час да пажылых людзей ставяцца негатыўна, — кажа Васіль Мікалаевіч, — лічуць, што, калі чалавек у пенсіённым узросце, ён мусіць знікнуць дзе-небудзь і не з’яўляцца ў грамадстве”.

Па выніках невялікага даследвання, з гэтым тэзісам пагаджаюцца больш за 60% рэспадэнтаў. Паставіўшы сваёй мэтай барацьбу з эйджызмам, “Залаты ўзрост” запусціў праект у рамках “Тыдня ўстойлівага развіцця”, каб “сабраць і асвяціць у прэсе пазітыўныя прыклады здаровага жыцця ў пажылым узросте сярод жыхароў Віцебскай вобласці”.

Выбраць чатыры дзясяткі з мноства заявак было ня проста, але ў выніку атрымаліся паўнавартасныя аўтабіяграфічныя нарысы. Чэмпіён па тяжкой атлетыцы, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, харэограф – гэта толькі малая частка гісторый. Што далей? “Залаты ўзрост” плануе знаёміць сваіх герояў з усімі ахвотнымі пасродкам ілюстраваных буклетаў ці нават тэматычнай выставы. Адзіная перашкода – банальны недахоп сродкаў, але “Залаты ўзрост” упэўнены, што іхні энтузіязм сільнейшы за праблемы.

Наступная навіна дакладна ашчасціць фанатаў [не] існуючай віцебскай сцэны: натхніўшыся праектам Future Sounds Of Minsk, лакальныя арганізатары, колькасць якіх больш, чым здаецца, абвесцілі старт серыі лекцый аналагічнай тэматыкі. Па сакрэце анансуем некаторыя з запланаваных тэм: гастрольнае пасведчанне, калькулятар выдаткаў, прасоўванне артыста ў сацыяльных сетках.... і шмат чаго цікавага не толькі для прафесіяналаў ад музыцы, але і для самай шырокай аўдыторыі. Першую лекцыю чакайце 31 сакавіка, а дзе шукаць падрабязнасці і наступныя анонсы, верагодна, няма неабходнасці паведамляць.

Сустрэы “Творчы чацвер” адбываюцца кожны тыдзень у Музычнай гасцёўні, пр-т Фрунзэ, 11. За падрабязнасцямі можна сачыць тут.

Меткі:

Чытайце яшчэ