Пяць год Свята-Пакроўскай царкве ў Полацку
Сёлета спаўняецца пяць гадоў, як у Полацку была адроджана Свята-Пакроўская царква. За гэты час храм значна папрыгажэў. Зроблены верхні клірас, закончана ўпрыгожванне прастола, абсталёўваюцца бакавыя прадзелы, заканчваецца і абсталяванне бібліятэкі. За гэтыя гады Пакроўскі храм стаў яшчэ адным духоўным цэнтрам старажытнага Полацка.