У Наваполацку выбралі “Нафтаначку-2009”

Першы конкурс прыгажосці адбыўся нядаўна на наваполацкім прадпрыемстве “Нафтан”. Над тым, як назваць пераможцу, доўга не думалі – “Нафтаначка-2009”.Аб сваім удзеле ў спаборніцтве прыгажунь заявілі 34 супрацоўніцы ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. У фінал конкурса трапілі толькі 10. У выніку каралевай прыгажосці “Нафтана” стала медсястра цэха завадской паліклінікі Вікторыя Кавалёва. Ёй уручылі дыплом і тэлевізар “Гарызонт”.

Конкурс адбыўся пры падтрымцы прафкама і адміністрацыі прадпрыемства, піша газета “Народнае слова”.

Меткі:

Чытайце яшчэ