Разбураную плошчу Перамогі вырашылі схаваць ад вачэй ветэранаў

У Віцебску вакол ушчэнт разбуранай плошчы Перамогі ўзводзіцца глухі плот з бляхі. Гэта ўдае на акт міласэрднасці — 9 траўня ад відовішча падратаванага цяжкой тэхнікай сквера ў каго-небудзь са старых віцяблянаў магло не вытрымаць сэрца.
На плошчы Перамогі ў Віцебску ўзводзіцца глухі плот з бляхі. Фота Сержука Серабро

Не зразумела праўда, як будуць правозіцца ў такіх умовах святочныя мерапрыемствы. У мінулыя гады каля зруйнаванага цяпер фантана з 200-мі струменямі ўсталёўвалася канцэртная сцэна, побач разварочвалася ваенна-палявая кухня, а у скверы размяшчаліся адпачываючыя. Цяпер гэтая частка будзе закрытая плотам.

На плошчы Перамогі ў Віцебску ўзводзіцца глухі плот з бляхі. Фота Сержука Серабро

На месцы сквера зараз вядуцца працы па выемцы глебы. Спробы дэмантаваць каменныя канструкцыі сутыкнуліся з добрасумленнасцю будаўнікоў 70-х. Падобна разбуральнікам прыйдзецца прымяніць больш магутную тэхніку.

На плошчы Перамогі ў Віцебску ўзводзіцца глухі плот з бляхі. Фота Сержука Серабро

На плошчы Перамогі ў Віцебску ўзводзіцца глухі плот з бляхі. Фота Сержука Серабро

Меткі: ,

Чытайце яшчэ