Віцяблян просяць ахвяраваць на помнікі гістарычным асобам
Віцебскі гарвыканкам збіраецца ўсталяваць помнікі двум асобам, якія спрычыніліся да гісторыі Віцебска – легендарнай заснавальніцы Віцебска княгіне Вользе і князю Аляксандру Неўскаму. У бліжэйшы час плануецца правядзенне адкрытых творчых конкурсаў на лепшае архітэктурнае і вобразнае рашэнне помнікаў.Што цікава, віцебскія ўлады вырашылі ўзяць прыклад у палачан, якія ўжо шмат гадоў будуюць помнікі сваім выбітным дзеячам, збіраючы сродкі, як кажуць, з міру па нітцы. Новыя віцебскія манументы таксама будуць усталяваны за кошт ахвяраванняў грамадзян і арганізацый.
Жадаючыя паўдзельнічаць у гэтым могуць пералічаць сродкі на дабрачынны рахунак №313220240010, адкрыты УКПП “Віцебская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка” ў Галаўным філіяле па Віцебскай вобласці ААТ “Белінвестбанк”, УНП №300200187, ОКПО №03373925.