“Нафтан” і бельгійскі “Гент” сустрэнуцца ў Віцебску
У Швейцарыі прайшло лёсаванне першых двух кваліфікайцыйных раўндаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Згодна з ім, наваполацкі «Нафтан» згуляе з бельгійскім «Гентам». Гульні паміж “Нафтанам” і “Гентам” адбудуцца 16 і 23 ліпеня. Першая сустрэча пройдзе ў Беларусі – на Віцебскім стадыёне, другая – у Бельгіі.Па словах настаўніка наваполацкага клуба Ігара Кавалевіча, бельгійскі «Гент» – сур’ёзны супернік, які мае больш шанцаў на выхад у наступны раўнд Лігі Еўропы, але ягоныя выхаванцы будуць імкнуцца даць бой грознаму суперніку і дбаць прайсці далей.