ХК “Віцебск” рыхтуецца да розыгрышу Кубка Беларусі
У пачатку жніўня стартуе розыгрыш 9-га Кубка Беларусі па хакею. Сустрэчы адбудуцца з 5 па 15 жніўня. У спаборніцтве бяруць удзел 11 каманд, якія ў сваю чаргу падзелены на дзве групы. У першую групу вайшлі ХК ”Віцебск”, “Юнацтва-Мінск”, “Металург” (Жлобін), “Нёман” (Гродна), “Шыннік” (Бабруйск), “Шахцёр” (Салігорск).
Другую групу складаюць “Хімік-СКА” (Наваполацк), “Гомель”, “Хімвалакно” (Магілёў), “Керамін” (Мінск), “Брэст”. У групах пройдуць аднакругавыя сустрэчы. Каманда, якая набярэ больш ачкоў у сваёй падгрупе, выходзіць у фінал розыгрышу. Фінальная сустрэча адбудзецца 19 жніўня ў Салігорску.
Каляндар гульняў ХК “Віцебск”:
5 жніўня ХК “Віцебск” прымае салігорскі “Шахцёр”;
7 жніўня ХК “Віцебск” згуляе ў Бабруйску з мясцовым “Шыннікам”;
10 жніўня ХК “Віцебск” прымае “Юнацтва-Мінск”;
12 жніўня ХК “Віцебск” згуляе ў Жлобіне з мясцовым “Металургам”;
15 жніўня ХК “Віцебск” прымае гродзенскі “Нёман”.