Праз Віцебск пройдзе аўтапрабег
Адным з пунктаў аўтапрабегу "Моладзь Падмаскоў'я дарогамі ваярскай славы" будзе Віцебск.
Як паведамляе камітэт па справах моладзі Маскоўскай вобласці, з 18 па 26 верасня пройдзе аўтапрабег "Моладзь Падмаскоў'я дарогамі ваярскай славы". Яго ўдзельнікі праедуць па наступным маршруце: Маскоўская вобласць - Масква - Віцебск - Мінск - Брэст - Мазыр - Гомель - Бранск - Масква - Маскоўская вобласць.