Author Archives 
У ВДУ перайменавалі спецыяльнасць
15/4/09 •
На факультэце беларускай филалогіі и культуры ВДУ імя Машэрава сёлета замест колішняй спецыяльнасці “Беларуская філалогія. Літаратурная работа ў газетах і часопісах” будзе аб’яўлены набор на спецыяльнасць “Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)”. Змены былі ініцыяваныя Мінадукацыі Беларусі.
Спатоленыя Смагай

14/4/09 •
Сваю першую персанальную выставу прэзентаваў 12 красавіка ў віцебскай ратушы мастак і рэпер Андрэй Смага. Лідар гурту “Подвальные рифмы” (Анубис) зрабіў усё, каб сцены краязнаўчага музею, звыклыя да класічнага камернага мастацтва, набрынялі хіп-хоперскай энэргетыкай вуліцы і водарам велікоднага дажджу…
У ВДУ паменела выдатнікаў
10/4/09 •
У Віцебскім дзяржаўным унівесітэце імя Машэрава падвялі вынікі зімовай экзаменацыйнай сесіі. Як найлепшыя па паспяховасці сярод факультэтаў дзённага аддзялення савет універсітэту адзначыў факультэты фізічнай культуры і спорта, беларускай філалогіі і культуры і педагагічны. Па выніках сесіі гэтыя факультэты дасягнулі “найвышэйшай абсалютнай паспяховасці”.
Заплакалі бярозы…
06/4/09 •
Напрыканцы мінулага тыдня бярозкі на Віцебшчыне пусцілі сок. У Глыбоцкім лясгасе ўжо нарыхтавалі 15 тон бярозавіку, у Бешанковіцкім – 5 тон.
У Тыдзень лесу можна будзе ствараць алеі
19/3/09 •
21 сакавіка ўвесь свет будзе адзначаць Міжнародны дзень лесу, але на Віцебшчыне Тыдзень лесу пройдзе 18-24 красавіка. Аб гэтым паведамілі ў Віцебскім вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Кватэры ў Віцебску робяцца даступней
18/3/09 •
Кошты на жыллё ў Віцебску працягваюць зніжацца. Пачынаючы са студзеня 2009-га года яны ўпалі на другасным рынку жылля прыблізна на 30%.
У Віцебскім літаратурным музеі прэзентавалі зборнік “Ад ніў прыдзвінскіх”
16/3/09 •
Прэзентацыя паэтычнага зборніка “Ад ніў прыдзвінскіх. Віцебшчына паэтычная” адбылася 15 сакавіка ў Віцебскім літаратурным музеі. Зборнік пабачыў свет з ініцыятывы абласнога аддзялення Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
У Браславе новы аўтавакзал заменіць стары, пабудаваны яшчэ “за палякамі”
12/3/09 •
У Браславе пачаліся працы па ўзвядзенню новага будынку аўтастанцыі. Новы аўтавакзал паўстане на месцы нядаўна зруйнаванага старога будынку, які быў пабудаваны яшчэ “за палякамі” і ледзь ліпеў на беразе Дрывятаў.
Выпускнікоў будзе на тры тысячы больш
10/3/09 •
Сёлета выпускнікамі агульнаадукацыйных устаноў Віцебшчыны стануць 14 тысяч былых адзінаццацікласнікаў.
Першы ў свеце клуб маладых аператараў машыннага даення
06/3/09 •
“Якім мы бачым калектыўны партрэт нашых маладых сучаснікаў-вяскоўцаў?” – задаліся няпростым пытаннем актывісты БРСМ. Адказ на яго даў Шаркаўшчынскі райком арганізацыі, стварыўшы клуб маладых аператараў машыннага даення.
У Віцебску працуе выстава польскіх постэраў
06/3/09 •
Выстава, прысвечаная 90-годдзю ўзнаўлення незалежнасці Польшчы, адкрылася 5 сакавіка ў віцебскай ратушы. Прэзентавалі яе вайсковы аташэ Польшчы ў Беларусі Ян Мышчыньскі і дырэктар Польскага інстытуту ў Мінску Пётра Казакевіч.
За год нас стала менш на райцэнтр
05/3/09 •
За перыяд з 1 лютага 2008 года па 1 лютага 2009-га колькасць жыхароў Віцебшчыны скарацілася на 7800 чалавек (лічба, суадносная з колькасцю насельніцтва ў сярэднестатыстычным беларускім райцэнтры). Гэта вынікае з справаздачы“Аб дэмаграфічнай сітуацыі за студзень 2009 года” Міністэрства статыстыкі Беларусі.
Лекары душы і цела аб’ядналіся ў барацьбе супраць ВІЧ
02/3/09 •
У Віцебску праходзяць дні «Духоўнасць і навука супраць ВІЧ/СНІДу». Навукоўцы, святары і медыкі выступаюць адзіным фронтам супраць чумы XXI стагоддзя.
У местачковай кавярні адбылася перастрэлка. Ёсць загінуўшыя
28/2/09 •
28-гадовы жыхар вёскі Чарневічы Глыбоцкага раёна застрэліў са стрэльбы 16 калібру свайго сабутэльніка.
Віцебшчына прадукуе за год палову мільёна тон адкідаў
26/2/09 •
Паводле інфармацыі абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у 2008 годзе у Віцебскай вобласці было ўтворана 553 тысячы тон адкідаў.