Алесь Пушкін •

    У зняволенні памёр выбітны мастак і стваральнік першай у Віцебску прыватнай галерэі Алесь Пушкін

    11/7/23 •

    Мінулай ноччу на 58-годзе жыцця памёр зняволены выбітны беларускі мастак Алесь Пушкін.

    Алесь Пушкін у Віцебску: “Мы ўжо перастаем заўважаць уладу…”

    22/4/15 •

    У Віцебскім Цэнтры сучаснага мастацтва ў межах праекту «На шляху да сучаснага музея 5. Рэгіянальнае вымярэнне» адбылася чарговая сустрэча з віцебскімі мастакамі. Спікерамі выступілі Наста Ганчарова і Алесь Пушкін, мадэратарам – Таццяна Арцімовіч.

    З Днём Волі!

    25/3/13 •

    Сёлета 25 Сакавіка прыходзіцца на пачатак Вялікага тыдня ў католікаў і на другі тыдзень Вялікага посту ў праваслаўных.

    “Беларускі вальс” з Пушкіным

    14/8/09 •

    Напярэдадні ў віцебскім “Еўрапейскім клубе” адбылася творчая сустрэча з лаўрэатам прэміі “За свабоду думкі”, вядомым беларускім мастаком Алесем Пушкіным. Госць прэзентаваў дакументальны фільм “Беларускім вальс”, які распавядае пра жыццё мастака ў вёсцы Бобр Крупскага раёна Мінскай вобласці, куды ў 90-х гадах Алесь пераехаў з Віцебска пасля таго як улады зачынілі тут ягоную прыватную мастацкую галерэю. Фільм адкрыў асобу Пушкіна з нечаканых бакоў, выклікаў шмат пытанняў і стаў поўнай неспадзяванкай нават для тых віцяблянаў, якія былі добра знаёмы з мастаком падчас ягонага жыхарства ў нашым горадзе.

    Пушкін вяртаецца ў Віцебск

    11/8/09 •

    13 жніўня ў Віцебску ў “Еўрапейскім клубе” адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім мастаком Алесем Пушкіным.

    Суддзя размаўляе з А.Пушкіным праз перакладчыка

    12/9/07 •

    Патрабаванні вядомага мастака Алеся Пушкіна, якога судзяць у Оршы за выкіданне з акна мясцовага РАУС дзяржаўнага сцяга, былі выкананыя. Пратаколы судовага паседжання вядуцца па-беларуску. Суддзя размаўляе з ім праз перакладчыка — настаўніцу беларускай мовы адной з аршанскіх школ. Вырак мастаку павінны вынесці сёння: напярэдадні суддзя вырашыла, што ягоны ўчынак не падпадае пад «дробны крадзеж».

    А.Пушкіну, які выкінуў чырвона-зялёны сцяг з вакна Аршанскага РАУС, не могуць знайсці абвінавачванне

    11/9/07 •

    У Оршы працягваецца распачаты учора суд над вядомым беларускім мастаком Алесем Пушкіным і моладзевым актывістам з Мінску Аляксеем Янушэўскім, якіх спачатку абвінавачвалі ў абразе нацыянальнай сівмволікі. Затым сталі абвінавачваць у крадзяжы дзяржаўнага сцяга з Аршанскага РАУСа. Нагадаем: нехта з затрыманых падчас фэсту на Крапівенскім полі выкінуў з вакна пастарунку сцяг, які стаяў у так званым «чырвоным кутку». Урэшце ў гэтым прызнаўся […]

    На Крапівенскім полі ўсталявана памятная шыльда

    17/8/07 •

    На знакамітым Крапівенкім полі ў Аршанскім раёне ўсталявалі памятную шыльду ў гонар беларускіх ваяроў, якія 8 верасня 1514 года здабылі тут бліскучую перамогу над маскоўцамі.