Андрэй Гайдукоў •
Дзяржабвінаваўца запрасіў 2 гады зняволення для Гайдукова
28/6/13 •
На судовым паседжанні па справе Андрэя Гайдукова, якое праходзіла 27 чэрвеня, дзяржабвінаваўца запрасіў для яго 2 гады зьняволення. Пра гэта паведаміў журналістам Генеральны пракурор Аляксандр Канюк. На які артыкул перакваліфікаванае абвінавачванне, ён не удакладніў. Прысуд будзе агучаны ў адкрытым паседжанні 1 ліпеня.