Ацём Небакаткін •
У Віцебску асудзілі ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
26/3/07 •
Сёння ў Кастрычніцкім раённым судзе Віцебску разглядаліся справы затрыманых ўчора ўдзельнікаў святкавання Дня Волі. Шасцёра чалавек пакараныя штрафам, гэта Ян Дзяржаўцаў, Алена Залеская, Сяргей Каваленка, Ганна Латышава, Алесь Пазняк і Ян Талпыга. Усе яны аштрафаваныя на 62 тысячы рублёў, акрамя спадароў Каваленкі і Пазняка, якія аштрафаваныя на 93 тысячы. Акрамя таго Ян Дзяржаўцаў, Сяргей Каваленка, […]