беларуская мова •
У Віцебску адзначылі Дзень роднай мовы

21/2/21 •
У Віцебскай абласной бібліятэцы 21 лютага – у Міжнародны дзень роднай мовы – сабраліся гараджане, каб напісаць дыктоўку па-беларуску.
У Віцебску адбыўся абласны фінал конкурсу юных чытальнікаў беларускай літаратуры

15/3/18 •
Абласны фінал “Чытаем па-беларуску разам з Velcom” прайшоў 15 сакавіка ў Віцебску, па яго выніках пяць пераможцаў паедуць у Мінск каб прадставіць наш рэгіён.
Незвычайны ўрок беларускай мовы прайшоў у віцебскім тэатры “Лялька”

07/4/17 •
6 красавіка ў Беларускім тэатры “Лялька” ў рамках адукацыйнага праекту “Чытаем па-беларуску з velkom” адбылася сустрэча з вядомымі дзеячамі айчыннай культуры.
Дзень роднай мовы ад праекту “Забаўлянкі для Янкі”

19/2/15 •
21 лютага (субота) ў 15.30 праект “Забаўлянкі для Янкі” запрашае бацькоў і дзяцей на чарговую сяброўскую сустрэчу. Гэтым разам – з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Нас ласкава прымае ў сябе бітлз-клуб “Чердачок”!
Віцебскі бізнэсмэн не змог выпусціць у продаж прадукт з-за беларускамоўнай этыкеткі

06/1/15 •
Этыкетка на беларускай мове перашкодзіла віцебскаму бізнэсмэну Яраславу Манцэвічу выпусціць на мясцовы рынак харчовы прадукт уласнага вырабу.
Першыя заняткі курсаў “Мова Нанова” прайшлі ў Віцебску. Фотарэпартаж

26/5/14 •
На першы занятак публічных курсаў па вывучэнню беларускай мовы “Мова Нанова”, які прайшоў у Віцебску 25 траўня, сабралося больш за 60 чалавек.
У Віцебску з’явіліся білборды ў падтрымку беларускай мовы

06/1/13 •
Міністэрства культура Беларусі выступіла распрацоўшчыкам і заказчыкам рэкламы ў падтрымку беларускай мовы. Такія білборды з’явіліся на вуліцах сталіцы і буйных гарадоў краіны.
Праваслаўныя ў Оршы будуць маліцца па-беларуску

01/10/12 •
Некалькі беларускамоўных вернікаў і аршанскія краязнаўцы звярнуліся да манахіні Даніілы, якая адказвае за рэстаўрацыю будынка былога базылянскага манастыра, з ініцыятывай правядзення ў Свята-Пакроўскім храме службаў на беларускай мове.
ТБМ падвяло вынікі абласнога конкурсу для прэсы
27/5/09 •
Віцебская абласная рада «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» падвяла вынікі агляду-конкурсу на ўжыванне беларускай мовы ў мясцовым друку “З беларускім словам”. У конкурсе ўдзельнічалі абласныя, гарадскія, аб’яднаныя, раённыя і недзяржаўныя газеты.
У кнігарнях з’явіўся каляндар “Родны край” на 2009 год
03/11/08 •
Пасля двухгадовага перапынку ў віцебскіх кніжных крамах ізноў пачаў прадавацца адзіны ў краіне адрыўны каляндар на беларускай мове.
На Дошку гонару за добрае веданне роднай мовы
19/2/08 •
Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў… Гэта далёка не ўсе беларускія пісьменнікі, творы якіх любіць чытаць і перачытваць Насця Качан, вучаніца 10«В» класа Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1. Ужо трэці год запар яна прымае ўдзел у Рэспубліканскай прадметнай алімпіядзе па беларускай мове, займае першыя месцы і лічыць, што мова — гэта жыццё. У хуткім часе Анастасію Качан можна будзе ўбачыць на гарадской Дошцы Гонару.
Беларускамоўная моладзь – эліта нацыі
13/1/08 •
У Полацку прайшоў абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Старшыня журы, загадчык кафедры Віцебскага дзяржаўнага універсітэта Генадзь Арцямёнак назваў удзельнікаў алімпіяды “элітай беларускай нацыі”.
Беларускамоўная школа ў Глыбокім пяройдзе на дзвюхмоўнае выкладанне
26/9/07 •
Глыбоцкая СШ №3 – дагэтуль адзіная цалкам беларускамоўная школа ў райцэнтры – пяройдзе на дзвюхмоўнае выкладанне. Рашэнне, што зараз дзеці будуць вывучаць прадметы не толькі на нацыянальнай, але і на рускай мовах, было прынята ўчора, 25 верасня, на канферэнцыі, адмыслова прысвечанай гэтаму пытанню. На ёй прысутнічалі настаўнікі, бацькі і вучні. У выніку ў статут школы […]
Дзень роднай мовы
21/2/07 •
Моладзевая ініцыятыва ВОКА і сайт www.hart.3dway.org абвяшчаюць інэт-акцыю! 21 лютага ва ўсім сьвеце адзначаюць ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ. Зробім у гэты дзень віртуальную прастору беларускамоўнай !
Чэмпіён па грэка-рымскай барацьбе Ігар Каныгін “праляцеў” на выбарах з-за няведання беларускай мовы
19/12/06 •
Заслужаны майстар спорта міжнароднага класа, шматразовы чэмпіён свету і Еўропы па грэка-рымскай барацьбе, трэнер абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства Ігар Каныгін быў выкрыты сябрамі Гагарынскай акругой выбарчай камісіі ў Віцебску ў прадстаўленні недакладных дадзеных пра сябе. У графе “пасада” ў беларускамоўнай анкеце, якую выдаюць запоўніць кандыдатам, спартсмен пазначыў не пасаду, а месца працы. Больш таго, […]