Бярозаўка •
У Віцебскай дыяцэзіі асвяцілі новы касцёл

31/8/10 •
29 жніўня ў Бярозаўцы (Докшыцкі дэканат Віцебскай дыяцэзіі) адбылася кансэкрацыя (асвячэнне) касцёла. Абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. У прывітальнай прамове да сабраных парафіянаў ён сказаў, што шчаслівы стаяць на парозе новай святыні, дзе столькі ўкладзена працы і людской любові да Бога і Касцёла.