бюсты Леніна •
Калекцыянер з Полацка сабраў каля 200 бюстаў Леніна
19/1/07 •
Калекцыянер з Полацка Мікалай Панкрат сабраў каля 200 бюстаў Леніна. Хатняя Ленініана прадстаўлена як маленькімі бюсцікамі – 10-сантыметровымі, так і вялізнымі, якія стаяць на падворку аматара. Скульптуры правадыра пралетарыяту зроблены з бронзы, гіпсу, фарфору, а самы стары экспанат быў створаны ў 1928 годзе – праз чатыры гады пасля смерці Леніна.