Camerata •
14 кастрычніка ў філармоніі адбыўся канцэрт гурта Camerata
15/10/07 •
Дзякуючы сваім празрыстым і хрустальным галасам, яны ствараюць ўражанне вялікага сімфанічнага аркестра, у якім ёсць і саксафон, і кантрабас, і нават сінтэзатар ды труба. У іх музыцы захаваная энергетыка Беларусі, традыцыйнай народнай культуры і неабавязкова нават заплюшчваць вочы, каб вобразы пачалі паўставаць з падсвядомасці: гэта ідуць снягі і завываюць завірухі, а гэта ранак у лесе.