Дрысенскі раён •
З Барысава ў Росіцу
14/1/08 •
У лютым 1943 года ў вёсцы Росіца на Дрысеншчыне былі зажыва спалены фашыстоўскімі карнікамі некалькі тысячаў чалавек. Сярод іх – два каталіцкія сьвятары: кс. Юры Кашыра і кс. Антоні Ляшчэвіч, якія былі папярэджаны пра маючую адбыцца расправу, але не пакінулі вернікаў і былі закатаваныя разам зь імі. У 1999 годзе яны былі абвешчаны благаславёнымі. Зараз Росіца з’яўляецца мейсцам паломніцтва.