Дзяды •
Запрашаем на Навэнну за памерлых у Мосар

19/10/12 •
Чалавек не ў стане ў адзін момант зразумець усіх аспектаў вялікага багацця, якое прыпадае на людское жыццё і таму раскладаецца яно на розныя хвіліны жыцця. Чалавек асабліва успамінае дзень нараджэння, хросту, гадавіну шлюбу, а таксама гадавіну смерці кагосьці з блізкіх памерлых. У лістападзе, у апошні восеньскі месяц, каталікі перажываюць дні памяці і малітвы за памерлых – дзень спаткання з веліччу смерці і ўспаміну тых, якія адыйшлі з гэтага свету.
Пра вечнае — Дзяды

04/11/10 •
На працягу ўсяго гэтага тыдня вернікі каталіцкай канфесіі будуць маліцца за сваіх родных і блізкіх, памерлых і загінуўшых. Па звычаю, да дня Усіх Святых прыбіраюцца могілкі, на магілах запальваюцца свечкі , па пэўнаму раскладу святарамі праводзіцца асвячэнне могілак і малітва за памерлых і загінуўшых.
Змагарам за свабоду і незалежнасць ВКЛ-Беларусі
31/10/06 •
Сёння ў 9 гадзін раніцы ў Віцебску на Успенскай горцы прайшла акцыя, прысвечаная памяці продкаў, а таксама ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Яе правялі мясцовы апазіцыянер Барыс Хамайда і актывіст КХП БНФ Аляксандр Салаўян. Яны ўсклалі жалобны вянок з бел-чырвона-белых кветак з надпісам: «Змагарам за свабоду і незалежнасць ВКЛ – Беларусі ад беларусаў» да крыжа святой Еўфрасінні […]
У Оршы на “Дзяды” прайшла жалобная імпрэза
29/10/06 •
У Оршы ў дзень памяці продкаў – “Дзяды” – сябры КХП БНФ, мясцовыя актывісты і вернікі розных канфесій сабраліся ва ўрочышчы Кабыляцкая гара на жалобную імпрэзу.