Эдуард Акулін •
У Віцебску пабываў “Дон-Жуан беларускай літаратуры”
28/11/12 •
Віцебскія аматары прыгожага пісьменства і спеваў учора атрымалі цудоўны падарунак – у абласной бібліятэцы прайшла сустрэча з беларускім паэтам і эсэістам Леанідам Дранько-Майсюком і паэтам, бардам Эдуардам Акуліным. Гэткай жа кампаніяй яны прыязджалі ў Віцебск і пяць год таму.