фестываль "Рубон" •
У Полацку зноў зазвіняць рыцарскія мячы
10/6/10 •
Ужо ў трэці раз Полацк збярэ прыхільнікаў рыцарства – 12-13 чэрвеня пад сценамі Сафійскага сабора адбудзецца фестываль сярэднявечнай культуры “Рубон”, прмеркаваны да 1148-годдзя горада. У ім возьмуць удзел каля 30 клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Мінска, Гродна, Баранавіч, Гомеля, Віцебска, Оршы, Ліды і іншых гарадоў Беларусі. Уваход на фестывальную тэрыторыю ўпершыню стане платным: для дарослых квіток будзе каштаваць 4 тысячы рублёў. Аднак для дзяцей уваход застанецца вольным.