гіравы спорт •
Віцебск прыме чэмпіянат свету і Еўропы па гіравым спорце
31/3/11 •
У новай віцебскай школе №46 у мікрараёне Білева з 1 па 3 красавіка пройдзе чэмпіянат свету і Еўропы па гіравым спорце па версіі Міжнароднай канфедэрацыі майстроў гіравога спорту (МКМГС). Спаборніцтвы збяруць больш за 300 спартсменаў з 23 краін. Прыедуць нават рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса.