кампанія "100 дзён" •
На Глыбоччыне распачынаецца грамадзкая кампанія “100 дзён” па магчымым адкліканні праўладных дэпутатаў
26/1/07 •
Кампанію ініцыяваў былы кандыдат у дэпутаты Глыбоцкага райсавету, сябар партыі БНФ Яраслаў Берніковіч. Ён прапануе цягам ста дзён адсочваць дзейнасьць новаабраных дэпутатаў райсавету: як яны працуюць у сваіх акругах і наколькі дбайна выконваюць наказы выбаршчыкаў. У тым выпадку, калі праца будзе нездавальняючай, Яраслаў Берніковіч гатовы распачаць працэдуру адкліканьня дэпутата.